Post by TEDx Ulica Mińska
615 followers
Шукаем партнёраў для TEDxUlicaMinskaWomen — “Anything You Can Do”, які адбудзецца 7 лістапада 2026 года ў Варшаве. Гэта падзея аб’яднае смелыя ідэі і жывыя чалавечыя гісторыі, на сцэне прагучаць розныя галасы, але ўсе пра адно — пра патрэбу быць пачутымі і пра важнасць размовы, якая выходзіць за межы краін, прафесій і асабістых досведаў. Мы свядома не працуем у логіцы класічнага спонсарства — для нас важна партнёрства, дзе брэнд становіцца часткай падзеі і супольнасці, уваходзіць у кантэкст, у кантакт з людзьмі, а не застаецца проста лагатыпам на фоне. Калі вам важныя: 🍎 выхад да актыўнай аўдыторыі 🍎 прысутнасць у культурнай і прафесійнай супольнасці 🍎 медыйная бачнасць і доўгатэрміновая рэпутацыя 🍎 зрабіць ідэі жанчын больш бачнымі будзем рады абмеркаваць партнёрства. Фарматы ўдзелу і дэталі дашлем у асабістыя паведамленні - не саромейцеся спытаць пра іх. #TEDxUlicaMińska