Post by Alexandra Kasianovich
Event and Concert Producer & Director | Event Coordination | 10 Years of management experience
Новы фармат культурнага вечара ў Варшаве - музычная Гасцёўня! Я, канешне, хвалююся. Бо выступаю не толькі як арганізатар, але і рэжысёр, мадэратар праграмы. Не першы раз у жыцці, але першае такога фармата музычнае шоў у Варшаве. У нас пакуль маленькая пастаянная каманда: я, гукарэжысёр, фатограф. Дзякуй усім, хто на шляху падрыхтоўкі прэм'еры дапамагае кансультацыямі і ментарствам. Натхненне запусціць прэм'еру (аб гэтым марыла 2 гады) дала праграма ад Competence School і іх цудоўныя ментары Yana Golubeva Aleksander S. Volha Sauchanka. Без вас мая ідэя доўга б чакала свайго часу. Дзякуй вам за дапамогу! 👏 На прэм’еры праекта мы будзем гаварыць пра перамены і пераменныя ў жыцці, якія ўплываюць на наш «голас». Калі мяняюцца акалічнасці, месцы і мовы, бясцэннымі застаюцца толькі сэнсы. Са сваім аўтарскім сетам (20-25 хв кожны) выступяць: Настасся Якаўлева, Phanna, Paulina Roman. Будуць госці з Беларусі, а таксама нашы партнёры ArtGoArt ArtGoArt. Нашых гасцей чакае: • 2 гадзіны жывой шчырай музыкі і сумленных расказаў, • хатняя атмасфера і смачны хлеб, які (праверана) перадасць вам цяпло і падтрымку суполкі. • нэтворкінг у коле сваіх і прыемные сюрпрызы. Дата: 15.06 (панядзелак), домік ля Віслы — @teal__house, Варшава Дзверы: 18:30 / Пачатак: 19:00 Квіткі ад 80 zł: https://lnkd.in/dQfZaUn6 Буду ўсім удзячна за рэпосты, рэакцыі, за ўдзел у першым вечары ўжо 15/06. ❤️🔥